Перайсці да зместу

Марыя Міхайлаўна Бірукова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Міхайлаўна Бірукова
Нараджэнне 2 чэрвеня 1949(1949-06-02) (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Марыя Міхайлаўна Бірукова (нар. 2 чэрвеня 1949, в. Лашавічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я.Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (вышэйшая партыйнапалітычная адукацыя).

Працоўную дзейнасць пачала загадчыкам Вялікасельскай бібліятэкі Свіслацкага раёна. Працавала настаўніцай Карэвіцкай і Ятвескай васьмігадовых школ, Сакольніцкай сярэдняй школы Свіслацкага раёна. Была загадчыкам аддзела прапаганды і культурна-масавай работы, другім сакратаром Свіслацкага райкама ЛКСМБ, сакратаром, другім і першым сакратаром Гродзенскага абкама ЛКСМБ, сакратаром ЦК ЛКСМБ, сакратаром Гродзенскага абкама КПБ. Займала пасады загадчыка аддзела, начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па палітычных пытаннях і міжнароднаму супрацоўніцтву.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, ордэнам Францыска Скарыны, адзінаццаццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР[1], узнагародамі Беларускай праваслаўнай царквы: ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай і ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай[2]

Зноскі